ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛАЕ, ЦІ ТАЯМНІЦЫ БЕЛАРУСКАЙ ХАТКІ

У чацвер вучні 1 “Д” класа наведаліся ў музей “Беларуская хатка”. Іх сустрэла прыгожая дзяўчына-экскурсавод у нацыянальным адзенні. Дзеці пазнаёміліся з умовамі жыцця сялян XVIII-XX стагоддзяў. У хаце заўсёды быў чырвоны кут, уверсе якога віселі абразы, а ўнізе стаяў стол, які таксама лічыўся святым. Экскурсавод паказала шмат прылад працы, якія ў сучасным свеце ўжо не выкарыстоўваюцца. Гэта вельмі ўразіла дзяцей. Таксама яна паказала тагачасныя прасы. Дзеці здзівіліся, што такімі прыладамі можна гладзіць адзенне. У вучняў выклікала ўсмешку традыцыя вешаць на шыю бярозавы колышак маладому хлопцу, калі ён гатоў быў ажаніцца.

Напрыканцы экскурсіі дзеці гулялі ў беларускія гульні. Падарожжа ў гістарычнае мінулае атрымалася цікавым, пазнавальным і запамінальным.

Настаўніца пачатковых класаў
Жылавачык Алеся Пятроўна