Запалім свечку дабрыні…

Святыя дзяды, клічам вас,
Да нас прылятайце,
За стол сядайце!

Вучні 5 “Д” класа добраўсвядомілі, што для беларусаў заўсёды было важна не забывацца пра традыцыі  і цаніць каштоўнасці сям’і і роду. Адапамагло пяцікласнікам у гэтым мерапрыемства “Запалім свечку дабрыні…”, прысвечанае святкаванню ЗмітраўскіхДзядоў. Адбылося яно 8 лістапада, у чарговы “беларускі” чацвер. Творчая групавучняў  падрыхтавала сцэнар, прэзентацыюАсянін (Дзядоў). Натхнёна і шчыра, як і належыць беларусам, рабяты расказваліпра абрад шанавання, рытуальную вячэру ў памяць памерлых родзічаў. Расказваліпра святочныя абрадавыя стравы, якія абавязкова ўключалі ў сябе куццю, клёцкі,бліны, яечню, мяса. На вячэру заклікалі сваякоў, суседзяў, запальвалі свечку ўжыце. Успомнілі ў гэты дзень не толькі сваіх родных і блізкіх, а таксамавыдатных продкаў-беларусаў: Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Яўгенію Янішчыц,Петруся Броўку. З задавальненнем чыталі і слухалі вершы гэтых аўтараў. Прыйшліда высновы: Дзяды – гэта дзень, калі мы не толькі падводзім вынікі пражытагагода, але і задумваемся над сэнсам свайго жыцця.

Настаўнік беларускай мовы Алёхна І.М.