Па выніках школьнай алімпіяды

10 лістапада і 17 лістапада для вучняў 5-8 класаў адбылася школьная алімпіяда па беларускай мове і літаратуры і рускай мове і літаратуры. Удзельнічалі ў ёй вучні, якія жадалі творча выкарыстаць атрыманыя веды, паказаць уменне рашаць моўныя задачы.

Былі вызначаны камісіі па праверцы алімпіядных работ. Згодна ўзору і ў вызначаны тэрмін аформлены пратаколы і справаздачы па выніках алімпіяд па вучэбных прадметах. Алімпіяда дапамагла выявіць глыбіню і трываласць ведаў, узровень развіцця мовы, граматычны кругагляд. Таму і пераможцамі сталі самыя кемлівыя вучні нашай школы. Віншуем іх і жадаем далейшых перамог!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава І.А.