Матуліна мова

Дачка мая! У жыццёвай прозе
У буднях і святочным днём
Не пакідай ты роднай мовы,
Калі ў нечы ўвойдзеш дом!

Гэтыя словы Аляксея Пысіна сталі своеасаблівым зваротам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, якое было праведзена для вучняў 5 “Г” і 5 “Д” класаў 29 лістапада 2018 года ў рамках папулярызацыі беларускай мовы. Праз іх хацелася далучыць школьнікаў да багацця роднага слова, выклікаць жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе. Веданне традыцый і звычаяў беларускага народа, захаванне і ўзбагачэнне скарбаў роднага слова — мэта праведзенага свята «Матуліна мова». Матуліна мова гучала з вуснаў пяцікласнікаў праз цікавыя вершы, мудрыя прыказкі і прымаўкі, разнастайныя загадкі і казкі. Гучала беларуская народная музыка. Весялосць, добразычлівасць, атмасфера даверу панавалі ў ходзе мерапрыемства.

Настаўнік бел. мовы Алёхна І.М.