“Як стаць чалавекам”

14 студзеня для вучняў 2 “Б” класа прайшоў агляд выставы “Як стаць чалавекам”, прысвечанай 100 – гадоваму юбілею з дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Хомчанкі.

“Хомчанка піша проста, шчыра, нібы размаўляе з намі. Героі яго кніг цікавыя не толькі тымі прыгодамі, у якія трапляюць, але і сваімі думкамі, паводзінамі, развагамі.” – сцвярджае даследчык творчасці Васіля Хомчанкі Н. Мінкевіч.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі апавяданні пісьменніка, з якімі знаёміліся на ўроках літаратурнага чытання.