Славутая постаць мінулага

З мэтай выхавання культуры і патрыятычнага светапогляду вучняў, абуджэння нацыянальнай свядомасці, цікавасці да беларускай мовы і культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа  ў рамках Тыдня славянскай філалогіі 22 лютага 2019 года было праведзена мерапрыемства “Славутая  постаць мінулага — Рагнеда”.

Мерапрыемства садзейнічала  развіццю пазнавальнай цікавасці вучняў да гісторыі праз атрыманне практычных навыкаў пошуковай работы з гістарычнымі і літаратурнымі крыніцамі. Колькі цікавых праектаў прыдумалі школьнікі, працуючы і ў пары, і ў групе, і індывідуальна. Гэта і старажытныя скруткі, і плакаты, і паштоўкі, і даклады.  Абарона іх стала сапраўды святам!  Вучні 6 “В” класа адчулі, што ведаць трэба не толькі імя славутай жанчыны Баларусі Рагнеды, але і ўвесь яе пакутлівы, цяжкі лёс. Ведаць і ганарыцца сваёй славутай гісторыяй.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна