Увага акцыя!

У нашай школе стала добрай традыцыяй у Дзень роднай мовы дарыць бібліятэцы цікавыя кнігі на беларускай мове. І гэты год не стаў выключэннем. Ініцыятарам акцыі з’яўляецца намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Аксана Аляксееўна Суворава. У выніку акцыі фонд школьнай бібліятэкі папоўніўся наступнымі кнігамі:

  • Баравікова, Р. Бусева школка. Казкі: для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі. – Мінск: Харвест, 2015. – 88 с.: іл.
  • Баравікова, Р. Пра Бусю, які жыве на Беларусі: аповесць – казка: для малодшага школьнага ўзросту / Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі. – Мінск: Харвест, 2016. – 127 с.: іл.
  • Карлюкевіч, А. М. Прыгоды Максімкі на Бацбкаўшчыне і ў розных краінах свету: аповесць – казка. – Мінск: Бел. Эн. імя П. Броўкі, 2014. – 127 с.: іл.