Віншуйце па-беларуску!

Так называлася мерапрыемства, якое адбылося 7 сакавіка ў 5 “Д” класе. У ходзе яго правядзення вучні даведаліся, што паштоўка – гэта спецыяльная паштовая картка для адкрытага пісьма. А таксама ўсвядомілі, што, падпісваючы паштоўку, можна павіншаваць родных, блізкіх, сяброў з любым святам: Калядамі і Новым годам, з днём нараджэння і Міжнародным днём роднай мовы, Днём абаронцы Айчыны і Міжнародным жаночым днём. Для гэтага трэба толькі выбраць паштоўку і падабраць самыя шчырыя і пяшчотныя словы. На падрыхтаванай прэзентацыі вучні ўбачылі розныя каляровыя і чорна-белыя паштоўкі, а таксама падборку мінулагодніх конкурсных паштовак. Было і практычнае заданне для навучэнцаў: падпісаць віншавальную паштоўку бабулі, маці або настаўніцы, тым больш, што напярэдадні цудоўнае вясновае свята – 8 Сакавіка. Пяцікласнікі прыклалі шмат намаганняў, і ў іх атрымаліся змястоўныя і шчырыя віншаванні.

Алёхна І.М, настаўнік бел. мовы