Конкурс праектаў “Белая Русь”

Дзе б ні быў, я заўсёды імкнуся
Да любімай сваёй Беларусі.
Тут мой дом, тут сябры, тут сям’я.
Мая песня, краіна мая.

Гэтыя словы сталі лейтматывам конкурсу праектаў “Белая Русь”, падрыхтаваных вучнямі 5 “Д” класа. Конкурс  адбыўся 21 сакавіка, у чарговы дзень папулярызацыі беларускай мовы. Вучні падрыхтавалі цикавыя праекты з прэзентацыямі, відэасюжэтамі, фотаздымкамі,  ілюстрацыямі. Добра папрацавалі Філімонаў Усевалад, Хныкава Арына, Бандарэнка Анастасія, Харланчук Каліна.  У гэты дзень гучалі таксама  цудоўныя вершы, прысвечаныя нашай зямлі, яе шчырым і сціплым людзям. Чыталі  іх Міхалёва Аляксандра, Краўцова Аліна, Башкірава Паліна, Варанцоў Мікіта, Волкава Ганна, Кузьмічова Марыя. Мерапрыемства атрымалася змястоўнае і цікавае. Пяцікласнікі ў чарговы раз усвядомілі, якая непаўторная наша Беларусь, якая прыгожая мова родная, беларуская. І з вялікім гонарам і павагай трэба адносіцца да Радзімы, мовы, традыцый нашай зямлі.

Алёхна І.М, настаўнік бел.мовы