Пераможцы “Магілёўскай зорачкі”

28 сакавіка 2019 года на базе Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва» прайшоў IV гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці«Магiлёўскiя зорачкi», арганізатарамi якога выступiлi: аддзел адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва». У конкурсе прынялi ўдзел   2 навучэнкі нашай школы – Краўчанка Сафія Ігараўна  ( 6 Еклас) і Кіслянкова Стэфанія Вітальеўна  ( 6 Вклас) Конкурс быў прасякнуты патрыятызмам, глыбокімі пачуццямі і яркімі эмоцыямі. Дзяўчаты паказалі   выдатны ўзровень літаратурнага чытання. Іх удзел у конкурсе быў адзначаны дыпломамі III ступені. Вельмі важна, што ў нашай   школе  ёсць такая таленавітая моладзь, якой мы ганарымся. З перамогай вас, дзяўчкаткі!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна