“Слова – радасць, слова – чары…”

Шостага верасня сярод вучняў 8 “Г” класа адбылася віктарына “Слова – радасць, слова – чары…”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства.  Вучні прымалі ўдзел у вельмі цікавых конкурсах, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, прыкметы і павер’і, трапныя выслоўі і фразеалагізмы. Дзяўчынкі падзяліліся асабістым вопытам пра тое, наколькі  слова мае магутную сілу. Вучні былі вельмі актыўнымі, яны атрымалі вялікую асалоду і задавальненне ад дадзенага мерапыемства.

Настаўнік Бузук Ю.С.