Сустрэча з Алегам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком

У пятніцу, 25 кастрычніка, у нашай школе адбылася цікавая сустрэча з вядомымі мастакамі слова нашай краіны Алегам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком.

Вучні вельмі сур’ёзна рыхтаваліся да сустрэчы. Яны перачыталі вершы паэтаў, падрыхтавалі пытанні. Сустрэча прайшла ў незвычайнай форме-гутарцы, дзе вучні разам з Леанідам Дранько-Майсюком чыталі яго творы, а разам з Алегам Акуліным спявалі песні. Прыемнае ўражанне засталося ў вучняў старэйшых класаў, бо размова на сустрэчы ішла не толькі пра літаратуру, але і пра вечныя тэмы жыцця: дабрыню, каханне, шчасце. Хочацца думаць, што нашы вучні пакінулі добрыя ўспаміны пра сябе і родную школу, яе навучэнцаў. Вельмі хочацца, каб такія сустрэчы сталі традыцыйнымі ў нашай школе.