ТАЯМНІЦЫ Ў ШКОЛЬНЫМ РАНЦЫ

Якія таямніцы захоўваў школьны ранец, даведаліся вучні 1 “Б” і 1 “Г” класаў у час правядзення дыдактычнай гульні “Таямніцы ў школьным ранцы”, якую правялі настаўніцы Валуева І.М. і Малочка А.В. у адзіны дзень беларускай мовы ў межах акцыі “Гаворым па-беларуску”. Першакласнікі ў гульнёвай форме замацавалі веды па тэме “Вучэбныя рэчы”, дзе з задавальненнем размаўлялі, адказвалі на пытанні, слухалі адзін аднаго і далучаліся да крыніц роднай беларускай мовы. Вучні шляхам даследавання вызначылі, што школьны ранец мае яшчэ адну назву — “заплечнік”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці адзін аднаму пажадалі: “Размаўляй па-беларуску!”

27.10.2016г.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Суворава А.А.