“Беларусь – мая краіна”

5 кастрычніка ў ДУА “Сярэдняя школа № 21 г.Магілева”  адбылася гульня з вучнямі 6-х класаў “Беларусь – мая краіна”. Цікавае падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі суправаджалася музыкай ансамбля “Песняры”. Вучні разам з настаўніцай успомнілі і дзяржаўны гімн нашай краіны, і славесна малявалі карціну нашай Беларусі, з яе краявідамі; лясамі, азёрамі, рэкамі. Вучні спаборнічалі ў разгадванні крыжаванкі, падарожнічалі ў сучаснае і мінулае нашай краіны.

Leave a Reply