Куфэрачак сямейнага шчасця

12 кастрычніка ў ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Магілёва» прайшоў вечар-партрэт «Куфэрачак сямейнага шчасця» сярод вучняў 6-х класаў.
Вучні з захапленнем расказвалі аб сваёй сям’і, паказвалі фотаздымкі, відэаролікі, успаміналі самыя шчаслівыя моманты свайго дзяцінства. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі вялікую асалоду ад гэтай вечарыны, а таксама зрабілі вывад, што СЯМ’Я — гэта найвялікшае багацце.

Leave a Reply