Падрыхтоўка да ЦТ

10 САКРЭТАЎ ПАСПЯХОВАЙ ЗДАЧЫ ЦТТэставыя заданні па марфалогііКомплексныя заданні па арфаграфіі i тэстыЛİТАРАТУРАСамападрыхтоўка да ЦТ

1. Задацца мэтай
У першую чаргу, трэба дакладна вырашыць, чаго вам больш хочацца: паступіць у ВНУ або прайсці яшчэ адзін узровень камп’ютарнай гульні. Каб атрымаць максімум балаў, трэба прыкласці і максімум намаганняў ды ўсвядоміць, што ніхто не зробіць гэтага за вас. У заданнях няма нічога звышнатуральнага і непад’ёмнага, але толькі не для гультаёў.

2. Скласці штодзённы план і прытрымлівацца яго
У эфектыўнай падрыхтоўцы і рацыянальнай арганізацыі часу мне вельмі дапамагло складанне плана свайго навучання. Некалькі заданняў у дзень па кожным з трох прадметаў — не такая ўжо і складаная праца. Асабліва ў параўнанні з бяссоннымі начамі і спробамі ахапіць усё і адразу за некалькі тыдняў да ЦТ. Ад гэтага нават задавальненне атрымліваеш, калі закрэсліваеш чарговую выкананую справу ў сваім спісе.

3. Вучыць услых
Чытаем і прамаўляем усё услых. Такім чынам працуе не толькі зрокавая, але і гукавая памяць, дзякуючы чаму ўсё лепш і хутчэй запамінаецца.

4. Больш практыкі
Не забываем пра важнасць практыкі. Штодня рашаем заданні з тэстаў мінулых гадоў. Якімі б глыбокімі ведамі вы ні валодалі, іх яшчэ трэба ўмець прымяняць, а таксама трэба мець уяўленні пра структуру тэста. Я таксама параіла б набыць зборнік і пачаць яго рашаць па варыянце ў дзень за 10 дзён да ЦТ. Так сапраўдны экзамен стане для вас проста чарговым тэстам.

5. Галоўнае — увага да дробязяў
Калі вы хочаце набраць 100 балаў, то заўважаем і вучым усе без выключэння дробязі. Таму што калі вы не звернеце ўвагу на нейкае пытанне, правіла ці слова, то за вас гэта зробяць складальнікі заданняў.

6. Выконваць работу над памылкамі
Яны — вашы слабыя месцы. Яны патрабуюць асаблівай увагі. Дапусцілі памылку ў тэксце — выпісалі, знайшлі на яе правіла, вывучылі яго і яшчэ некалькі разоў выканалі падобныя заданні.

7. Памятаць пра астатнія прадметы і школьныя іспыты
Не забывайцеся пра тое, што чвэрць вашых балаў пры паступленні забяспечвае атэстат. Пажадана падумаць пра гэта ў пачатку года і імкнуцца зарабляць добрыя балы з першай чвэрці, таму што ў апошняй вам ужо будзе не да гэтага.

8. Выкарыстоўваць кожную вольную хвілінку
Калі ў вас мала вольнага часу і вы баіцеся не паспець нешта выканаць, насіце заданні заўсёды з сабой: на ўрокі, рэпетыцыі, бярыце ў паездкі. Выдалася вольная хвілінка? Рашайце тэсты, а ўжо дома разбірайце памылкі. Такім чынам вы сэканоміце шмат часу і зможаце ўвечары даўжэй прагуляцца.

9. Не перагружаць сябе
Не варта сябе нагружаць да знясілення. Змена дзейнасці і абстаноўкі толькі дапаможа вам з новымі сіламі ўзяцца за вучобу. Не забывайцеся выходзіць на вуліцу, кантактаваць з сябрамі, чытаць кнігі. Проста займайцеся ў меру магчымасцяў, таму што дзён у навучальным годзе дастаткова.

10. Не забывацца пра метад выключэння
Максімум засяроджанасці і ніякіх старонніх думак у самой аўдыторыі. А для таго, каб лішні раз не памыліцца, можна на чарнавіку спачатку закрэсліваць дакладна няправільныя адказы, звужаючы круг, ну а затым абводзіць правільны.

АСНОЎНАЯ:

  1. Беларуская мова: Тэорыя. Тэсты: Для школьнікаў і абітурыентаў/ Э.Д.Блінава, Н.В.Гаўрош, М.Ц.Кавалёва і інш.― Мн.: Выш. шк., 2004.
  2. Гаўрош Н.В., Азарка В.У., Васілеўская А.С. Беларуская мова: тэсты: для школьнікаў і абітурыентаў. ― Мн.: Выш. шк., 2005.
  3. Цыбульская С. İ. Беларуская мова: İнтэнсіўны курс падрыхтоўкі да тэсціравання і экзамену. ― Мн.: ТэтраСістэмс, 2004.
  4. Цыбульская С. İ. Беларуская мова: Вучэбна-трэніровачныя тэсты для падрыхтоўкі да тэсціравання і экзамену.― 2-е выд., дапрац., выпраўл.― Мн., 2005. (Тэсціраванне на 100 балаў)
  5. Малажай Г.М. Беларуская мова: Дапаможнік для падрыхтоўкі да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання.― Мн.: Аверсэв, 2004.
  6. Малажай Г.М. Цэнтралізаванае тэсціраванне: Беларуская мова: Тэсты з адказамі.― Мн.: Аверсэв, 2005.
  7. Малажай Г.М., Л. İ. Яўдошына. Беларуская мова: Экзаменацыйныя тэсты з узорамі выканання для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання.― Мн.: Аверсэв, 2005.
  8. Сіўковіч В. М. Беларуская мова: Практыкум для старшакласнікаў і абітурыентаў.― Мн.: УніверсалПрэс, 2005. (Практыкаванні, тэматычныя тэсты, тэставыя комплексы)
  9. Беларуская мова: дапамож. для падрыхт. да цэнтраліз. тэставання / РİКВ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; пад рэд. В.М. Лапанік, Н. В. Самедавай.― Мн.: РİКВ; Мазыр: ТАА ВД ”Белы Вецер”, 2005.
  10. Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова: Зб. тэстаў / РİКВ Мін-ва адукацыі Рэсп. Беларусь.― Мн.: ПУП ”Изд-во Юнипресс”, 2005.
  11. Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова: зборнік тэстаў / РİКВ Мін-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь.― Мн.: Аверсэв, 2006.
  12. Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова: зборнік тэстаў / РİКВ Мін-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь.― Мн.: Аверсэв, 2007.
  13. Беларуская мова: падруч. для 10-11 кл. агульнаадукац. шк. з рус. мовай навучання / В.İ.Несцяровіч, Л.С.Васюковіч, Г.А.Арцямёнак, Л.İ.Злобін, Я.Н.Марозава.― Мн.: Нар. асвета, 1999.
  14. Беларуская мова: падручнік для 11 кл. агульнаадукац. шк. (базавы і павышаны ўзроўні) / В.Я.Ляшук, В.Э.Зіманскі, Л.С.Васюковіч, Я.Н.Марозава.― Мн.: НİА, 200_.
  15. Беларуская мова: падручнік для 12 кл. агульнаадукац. шк. (базавы і павышаны ўзроўні) / Л.С.Васюковіч, Н.П.Даўбешка, Л.І.Злобін, İ.В.Бондал, Я.Н.Марозава.― Мн.: НİА, 200_.

ДАДАТКОВАЯ:

  1. Бурак Л. İ. Пунктуацыя беларускай мовы.— Мн., 1982.
  2. Камароўскі Я.М. Сучасная беларуская арфаграфія.— Мн., 1985.
  3. Лепешаў İ.Я. і інш. Практыкум па беларускай мове: Вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спец./ İ.Я.Лепешаў, Г.М.Малажай, К.М.Панюціч.—Мн., 2001.
  4. Цыбульская С.İ., Копач А.М. Рыхтуемся да пераказу па беларускай мове. Дапаможнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы.— Мн., 2002.
  5. Гіруцкая Л.А. Беларуская мова: Дапаможнік для падрыхтоўкі / Тэсты цэнтралізаванага тэсціравання. Адзіны экзамен. — Мн., 2004.
  6. Гіруцкая Л. А. Практыкум па белар. мове: падрыхтоўка да тэсціравання і экзамену.― Мн.: ТетраСистемс, 2005. (Практыкаванні, тэматычныя тэсты, тэставыя комплексы)
  7. Тэсты: Беларуская мова: Матэрыялы для падрыхтоўкі да цэнтраліз. тэсціравання / УА ”РİКВ ”.― Мазыр: ТАА ВД ”Белы Вецер”, 2003.
  8. Тэсты: Беларуская мова: Варыянты і адказы цэнтраліз. тэсціравання: Дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтраліз. тэсціравання, выпускн. і ўступн. экз. / УА ”РİКВ ”.― Мн.: ТАА ”Асар”, 2005.
  9. Красней В.П., Роўда İ.С., Шкраба İ.Р. Здаём экзамен па беларускай мове: Экзаменацыйныя і даведачныя матэрыялы.— Мн., 2001.
  10. Бадзевіч З.İ., Белакурская Ж.Я., Якуба С.М. Беларуская мова: Экзаменацыйныя тэсты. — Мн., 2003.
  11. Бадзевіч З.İ., Белакурская Ж.Я., Якуба С.М. Беларуская мова: Дапам. для падрыхт. да экзаменаў і цэнтраліз. тэсціравання. ― Мн.: ТАА ”Юніпрэс”, 2004.
  12. Кулеш Г. İ., Шкраба İ. Р. Беларуская мова: Тэставыя заданні. Адказы да тэставых заданняў. Давед. матэрыял: Дапам. для падрыхт. да выніковай атэстацыі.― Мн.: ТАА ”Асар”, 2004.
  13. Хмялеўская А.У. Тэсты па беларускай мове за курс сярэдняй школы: Дапам. для абітурыентаў і вучняў агульнаадукац. шк. ― Мн., 2003.
  14. Смольская Т.М. Беларуская мова ў экзаменацыйных тэстах. — Мн., 2003.

СЛОЎНİКİ:

  1. Лобан М.П., Суднік М.Р. Арфаграфічны слоўнік / Для сярэдняй школы.— Мн., Нар. асвета, 1990.
  2. Слоўнік беларускай мовы / Пад рэд. М.В. Бірылы.— Мн.: БелСЭ, 1987.
  3. Русско — белорусский словарь. В 3-х т. /АН Беларуси, Ин-т языкознания им. Я. Коласа; 4-е изд, испр. и доп.— Мн.: БелЭн, 1993.

Беларуская мова. А.К.Гачко., С.В.Асабіна. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. http://ebooks.grsu.by/gachko_asabina_bel/zmest.htm

Просмотров: 11