Разам з мовай

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова.

З.Бядуля

КЛАСЫ З БЕЛАРУСКАЙ  МОВАЙ  НАВУЧАННЯ

У 2019/2020 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх) плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва” (вул. Першамайская, 24), “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва” (вул. Габраўская, 16).

Працягне працаваць III клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”, II і IV класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”. Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах звяртацца па тэл.: 24 95 75, 24 18 64, 24 43 66 (сярэдняя школа № 1 г. Магілёва); 24 52 29, 24 50 15, 24 52 61 (сярэдняя школа № 34 г. Магілёва).

2016/2017 Дыплом II ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіады па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»


2017/2018 Дыплом II ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіады па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»


Віншуем Касакова Ілью з перамогай у спаборніцтве на «Беларускiм пяцібор’е»:

2016 год II месца

2018 год I месца

Просмотров: 2