Мая родная мова

Кожны чацвер —  ДЗЕНЬ ЗНОСІН ПА-БЕЛАРУСКУ.

Хто б ты ні быў — мужчына ці жанчына, дарослы ці малы, настаўнік ці вучань- ведай, што найлепшы твой скарб- беларуская мова.

Размаўляйце разам з намі на беларускай мове  з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах. І не саромейцеся недасканалай гаворкі. Мова — жывая тканіна, прарастае там, дзе крынічыць людское жаданне.

 Калі ласка, далучыцеся да нас!

МЕРАПРЫЕМСТВЫ глядзець далей


IMG_0993
Пераможца заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры
(дыплом II ступені) 2016 г., 2017 г.

План мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па святкаванні 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа глядзець

Да святкавання 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа глядзець

Каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2017/2018 навучальным годзе глядзець

Каляндар міжнародных свят і знамянальных дат глядзець

Спіс літаратуры, рэкамендаваны для чытання вучням 1-4 класаў (з фонду школьнай бібліятэкі) глядзець

План мерапрыемстваў да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

ДОСЬЕ: К 500-летию со дня издания Франциском Скориной книги «Псалтырь» глядзець

Цытуй сваё! глядзець


ПАСЛУХАЕМ МУДРЫХ

 (АФАРЫЗМЫ ПА-БЕЛАРУСКУ)

Чалавечае жыццё падобна да каробкі запалак. Адносіцца да яе сур’ёзна – смешна. Адносіцца несур’ёзна – небяспечна.

Р. АКУТАГАВА

Самыя лепшыя думкі прыходзяць тады, калі няма ні алоўка, ні паперы.

Г. АЛЯКСАНДРАЎ

Хто жадае працаваць, шукае магчымасць, хто не жадае – прычыны.

М. ВЭЛЕР

Ведаць, што трэба зрабіць, і не рабіць – гэта ніжэйшая трусасць.

КАНФУЦЫЙ

Маё багацце складаецца з таго, што я раблю, а не з таго, што маю.

Т.  КАРЛЭЙЛ

 Мы навучыліся лётаць як птушкі і плаваць як рыбы, але нам яшчэ неабходна вучыцца проста хадзіць па зямлі як браты.

М. Л. КІНГ

Зрабі першы крок, і ты зразумееш, што не ўсё так жудасна.

СЕНЕКА

Чалавеку партэбна два гады, каб навучыцца размаўляць, і пяцьдзесят, каб навучыцца маўчаць.

Э. ХЭМІНГУЭЙ