ДЗЕНЬ ЗНОСІН ПА-БЕЛАРУСКУ

Кожны чацвер - ДЗЕНЬ ЗНОСІН ПА-БЕЛАРУСКУ

Хто б ты ні быў — мужчына ці жанчына, дарослы ці малы, настаўнік ці вучань- ведай, што найлепшы твой скарб — беларуская мова. Размаўляйце разам з намі на беларускай мове з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах. І не саромейцеся недасканалай гаворкі. Мова — жывая тканіна, прарастае там, дзе крынічыць людское жаданне.

Калі ласка, далучыцеся да нас!

07.03.2019

Віншуйце па-беларуску!

Так называлася мерапрыемства, якое адбылося 7 сакавіка ў 5 “Д” класе. У ходзе яго правядзення вучні даведаліся, што паштоўка – гэта спецыяльная паштовая картка для адкрытага пісьма. А таксама ўсвядомілі, што, падпісваючы паштоўку, можна павіншаваць родных, блізкіх, сяброў з любым святам: Калядамі і Новым годам, з днём нараджэння і Міжнародным днём роднай мовы, Днём абаронцы Айчыны і Міжнародным жаночым днём. Для гэтага трэба толькі выбраць паштоўку і падабраць самыя шчырыя і пяшчотныя словы. На падрыхтаванай прэзентацыі вучні ўбачылі розныя каляровыя і чорна-белыя паштоўкі, а таксама падборку мінулагодніх конкурсных паштовак. Было і практычнае заданне для навучэнцаў: падпісаць віншавальную паштоўку бабулі, маці або настаўніцы, тым больш, што напярэдадні цудоўнае вясновае свята – 8 Сакавіка. Пяцікласнікі прыклалі шмат намаганняў, і ў іх атрымаліся змястоўныя і шчырыя віншаванні.

Алёхна І.М, настаўнік бел. мовы

22.02.2019

Славутая постаць мінулага

З мэтай выхавання культуры і патрыятычнага светапогляду вучняў, абуджэння нацыянальнай свядомасці, цікавасці да беларускай мовы і культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа  ў рамках Тыдня славянскай філалогіі 22 лютага 2019 года было праведзена мерапрыемства “Славутая  постаць мінулага — Рагнеда”.

Мерапрыемства садзейнічала  развіццю пазнавальнай цікавасці вучняў да гісторыі праз атрыманне практычных навыкаў пошуковай работы з гістарычнымі і літаратурнымі крыніцамі. Колькі цікавых праектаў прыдумалі школьнікі, працуючы і ў пары, і ў групе, і індывідуальна. Гэта і старажытныя скруткі, і плакаты, і паштоўкі, і даклады.  Абарона іх стала сапраўды святам!  Вучні 6 “В” класа адчулі, што ведаць трэба не толькі імя славутай жанчыны Баларусі Рагнеды, але і ўвесь яе пакутлівы, цяжкі лёс. Ведаць і ганарыцца сваёй славутай гісторыяй.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна

21.02.2019

Да Дня роднай мовы

21 лютага 2019 года ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №21 г.Магілёва” прайшло мерапрыемства “Мова родная – мова модная”. Яно было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, на выхаванне павагі да роднага слова. Была звернута ўвага на гісторыю ўзнікнення даты, адзначана яе актуальнасць. Вучні даведаліся цікавыя факты пра мову.

«Наша мова — гэта народны скарб. Яго нельга не шанаваць, як нельга не шанаваць родны народ», — гаварыў Іван Мележ. «Хто забыў сваіх продкаў — сябе згубіў, а хто забыў сваю мову — усё згубіў» — нагадвае народная мудрасць. Вучні прапанавалі да ўвагі афарызмы пра мову вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, у шматлікіх радках якіх падкрэсліваецца яе значэнне ў жыцці грамадства, багацце і адметнасць, паказваецца сувязь мовы народа, культуры і гістарычнай памяці.

У канцы мерапрыемства кожны выказаў свае адносіны да роднай мовы, была адзначана неабходнасць берагчы яе, размаўляць на ёй, ведаць сваю гісторыю і культуру.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна

14.02.2019

Аркадзь Куляшоў

“Бывай” – напісаў у вершы 14-гадовы Аркадзь Куляшоў. Праз 44 гады гэтыя радкі сталі песняй, а імя Алеся – адным з самых папулярных не толькі ў Беларусі.

Гісторыю жыцця, кахання і паэтычнай творчасці даведаліся вучні 6-х класаў са старонак відэачасопіса, прысвечанага нашаму земляку, аднаму з найвядомейшых паэтаў Беларусі Аркадзю Аляксандравічу Куляшову.

 Паэт нарадзіўся 105 гадоў назад, 6 лютага 1914 года, у вёсцы Саматэвічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

 Пра літаратурную дзейнасць славутага земляка вучням 6 “Г” і “Д” класаў расказала Багдановіч Дар’я, вучаніца 6 “Д” класа, у чацвер, 14 лютага, у рамках акцыі “Размаўляй са мной па — беларуску”.

Са старонак відэачасопіса гучалі вершы паэта, песні на яго словы, упаміны сваякоў, тых, хто добра ведаў А.Куляшова. Цікава было пабачыць рукапісы, выпраўленыя рукой майстра, сямейныя фотаздымкі. «Першамайстр» – такім эпітэтам успамінаюць пра народнага паэта БССР калегі і прыхільнікі яго творчасці.

Асабліва ўразіла гісторыя кахання 11 – гадовага Аркадзя да  13-гадовай Алесі Карыткінай, расказаная  на прыгожай беларускай мове праўнучкай песняра Алесяй Іса, якую, дарэчы, назвалі ў гонар першага кахання прадзеда.

…Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.

Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.
Твой светлы вобраз панясу я па жыцці.
На ўсходзе дня майго заранка дагарае,
Каб позна вечарам на захадзе ўзысці.

11.02.2019

Як гэта важна: ведаць родную мову!

Праект “Роднае слоўца” працягваецца ў нашай школе ўжо другі год. За гэты час вучні пазнаёміліся са многімі новымі словамі на беларускай мове, замацавалі і ўзгадалі атрыманыя раней веды, арганізавалі выставы, флешмобы і сталі ўдзельнікамі розных акцый. І кожны раз усё новы і новы накірунак у дзейнасці даваў магчымасць ім  бліжэй дакрануцца до мовы сваіх дзядоў і прадзедаў.

У мінулы чацвер прайшла яшчэ адна акцыя  пад назвай “Ведай родную мову!” Шасцікласнікі прайшліся  па ўсіх кабінетах школы, зазірнулі ў настаўніцкую і ў кабінет дырэктара з мэтай пазнаёміць вучняў і настаўнікаў з назвамі посуду і бытавых прыладаў па-беларуску. Сапраўды, для многіх адкрыццём сталі такія ўстарэлыя словы, як рондаль, імбрык, фліжаначка і г.д. Вучні  нагадвалі  ўсім, што трэба і дома называць знаёмыя прадметы на роднай мове, у магазіне ці на вуліцы. Важна, каб і бацькі не забываліся гаварыць з дзецьмі на мове сваіх продкаў, падтрымлівалі высакароднае пачынанне, замацоўвалі ў сямейных стасунках матэрыялы заняткаў, вучыліся разам, усёй сям’ёй. Не так гэта і складана, варта захацець.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна

31.01.2019

Беларуская гасцёўня

31 студзеня прайшло мерапрыемства “Беларуская гасцёўня”. Удзельнікамі гэтага мерапрыества сталі вучні 7 “А” класа. У ходзе мерапрыемства дзеці пашырылі свае веды аб вуснай народнай творчасці. Праводзілася гульня, урок- віктарына. З’явілася жаданне чытаць беларускія творы.  Прагледзелі выставу кніг. Акрамя літаратуразнаўчага блока дадзенага мерапрыемства, вучні-ўдзельнікі дэманстравалі свае здольнасці ў распрацоўцы відэа-ролікаў, прэзентацый, у прыгатаванні беларускіх нацыянальных страў, у маляванні газет і плакатаў. А “юныя пісьменнікі” ўразілі слухачоў сваімі вершамі пра родную Беларусь. Пад кіраўніцтвам Бузук Ю.С. атрымалася сапраўднае беларускае свята.

17.01.2018

“Роднае слоўца”

Сёння вучні 5Б класа спаборнічалі паміж сабой, удзельнічаючы ў акцыі-праекце “Роднае слоўца”.

Настаўнік роднай мовы Страха Г.І. зацікавіла вучняў тым, што ім прыйдзецца не толькі гаварыць і пісаць, а ствараць свае ўласныя праекты, а потым іх абараняць. Вучні дзвюх каманд “Мая Беларусь” і “Слова маё роднае” абаранялі свае праекты, дзе яны змаглі паказаць, наколькі наша мова багатая і прыгожая. Паказалі яны і ўменне чытаць вершы на беларускай мове, маляваць, спяваць. Пераможцы атрымалі салодкія прызы.

13.12.2018

Вусны часопіс “Праз смугу стагоддзяў”

Унукі Скарыны,
Дзе ваш гонар, моц і краса?
Ёсць і ў вас, як ў іншых, святыня.
Не давайце святыні псам.
Не давайце з яе глуміцца,
Бо праспіць яна ясну зару,
Бо святы ізумруд заімгліцца
У пярсцёнку тваім,Беларусь!

13 снежня 2018 года. Праз смугу стагоддзяў, з пажаўцелых старонак летапісаў паўсталі перад вучнямі 6-ых класаў велічныя постаці сыноў і дачок беларускага народа, якія пакінулі вялікі след у яго гісторыі і культуры. Сваімі справамі ўславілі яны наш родны край, назаўсёды зрабіліся людзьмі-легендамі. Гэта былі дзяржаўныя і культурныя дзеячы Беларусі – Рагвалод, Рагнеда, Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі і яшчэ шмат і шмат выдатных асоб. Аб іх жыцці і справах на карысць Бацькаўшчыны вучні даведаліся са старонак вуснага часопіса, які падрыхтавалі ўдзельнікі школьнага гуртка “Спадчына”.

07.12.2018

З КРЫНІЦ НАРОДНЫХ: БЕЛАРУСКІЯ КАЗКІ

Казкі прысутнічаюць у жыцці кожнага чалавека з дзяцінства. 6 снежня 2018 года ў дзень беларускага маўлення ў 1 “Б” класе, які знаходзіцца на базе яслі-сада №65 г.Магілёва, прайшло мерапрыемства “З крыніц народных: беларускія казкі”.

Дзеці пазнаёміліся з беларускімі казкамі, зразумелі, што казка – гэта не проста забава. Казка – добры лекар, які дапаможа перажыць гора, смутак, трывогу. Зразумелі, што не трэба быць лайдаком, гультаём, баязліўцам, а трэба быць смелым, не баяцца працы. Разам з тым, беларускія казкі навучаюць, падказваюць, перасцерагаюць, развіваюць увагу, памяць, мысленне.

Вельмі спадабаліся вучням казкі пра жывёл, дзе кожны персанаж мае характар чалавека. І дзеці разумеюць, хто добры, а хто злы і хітры. Больш за ўсё вучням спадабалася казка “Як курачка пеўніка ратавала”. Падзеі разгортваюцца вакол двух герояў – Курачкі і Пеўніка. Каб выратаваць Пеўніка, які падавіўся бобінкай, Курачка ідзе да кароў, пасля – да касцоў і да пекара. Гэта выдатная трэніроўка памяці і лагічнага мыслення. Больш за тое, казка вучыць, як важна не баяцца цяжкасцей, як часам трэба ўмець папрасіць дапамогі, і абавязкова знойдуцца людзі (жывёлы), якія дапамогуць.

Чытанне казак таксама важна суправаджаць маляваннем, лепкай, тэатральнымі элементамі, гульнёй з цацкамі, якія адпавядаюць сюжэту. Асабліва запамінальным і займальным для вучняў нашага класа стала маляванне герояў казак. На выставе мы ўбачылі цудоўныя малюнкі і зразумелі, што беларускія казкі запомняцца дзецям на ўсё жыццё. Казка – адзін з тых колераў вясёлкі, які робіць дзіцячы свет больш цёплым і сардэчным.

Настаўніца 1 “Б” класа
Суднека В.К.


30.11.2018

Матуліна мова

Дачка мая! У жыццёвай прозе
У буднях і святочным днём
Не пакідай ты роднай мовы,
Калі ў нечы ўвойдзеш дом!

Гэтыя словы Аляксея Пысіна сталі своеасаблівым зваротам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, якое было праведзена для вучняў 5 “Г” і 5 “Д” класаў 29 лістапада 2018 года ў рамках папулярызацыі беларускай мовы. Праз іх хацелася далучыць школьнікаў да багацця роднага слова, выклікаць жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе. Веданне традыцый і звычаяў беларускага народа, захаванне і ўзбагачэнне скарбаў роднага слова — мэта праведзенага свята «Матуліна мова». Матуліна мова гучала з вуснаў пяцікласнікаў праз цікавыя вершы, мудрыя прыказкі і прымаўкі, разнастайныя загадкі і казкі. Гучала беларуская народная музыка. Весялосць, добразычлівасць, атмасфера даверу панавалі ў ходзе мерапрыемства.

Настаўнік бел.мовы Алёхна І.М.


16.11.2018

ВАКОЛ МЯНЕ ДЗІВОСНЫ СВЕТ. ЧЫМ НАС ВАБІЦЬ ЛЕС? (ЗВЯРЫ)

15 лістапада 2018 года ў межах правядзення Дня беларускай мовы з мэтай развіцця культуры суразмоўніцтва паміж настаўнікам і вучнямі праводзіліся беларускія гульні. Вучні 2-х класаў пазнаёміліся з гульнёй “Хто схаваўся?”. У час яе правядзення дзеці ўдакладнілі веды пра звяроў Беларусі, пашырылі лексічны запас новымі словамі і выразамі.

Настаўніца 2 “В” класа
Разанава Н.В.


15.11.2018

Па выніках школьнай алімпіяды

10 лістапада і 17 лістапада для вучняў 5-8 класаў адбылася школьная алімпіяда па беларускай мове і літаратуры і рускай мове і літаратуры. Удзельнічалі ў ёй вучні, якія жадалі творча выкарыстаць атрыманыя веды, паказаць уменне рашаць моўныя задачы.

Былі вызначаны камісіі па праверцы алімпіядных работ. Згодна ўзору і ў вызначаны тэрмін аформлены пратаколы і справаздачы па выніках алімпіяд па вучэбных прадметах. Алімпіяда дапамагла выявіць глыбіню і трываласць ведаў, узровень развіцця мовы, граматычны кругагляд. Таму і пераможцамі сталі самыя кемлівыя вучні нашай школы. Віншуем іх і жадаем далейшых перамог!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава І.А.


15.11.2018

“Скарына” на сцэне і ў сэрцах гледачоў

У апошнія часы назіраецца збядненне духоўнага свету вучняў, перанасычэнне яго свядомасці інфармацыяй з розных СМІ, Інтэрнэт-крыніц, страчваецца сувязь з культурнай спадчынай народа, змяняюцца многія жыццёвыя арыенціры падрастаючага пакалення. Як змяніць сітуацыю? Як выхаваць духоўна багатую і ўсебакова развітую асобу, сэнс жыцця якой быў бы цесна звязаны з лёсам народа, краіны? Гэтыя пытанні хвалююць, на маю думку, кожнага педагога сучаснай школы. Актуальнымі яны сталі і для настаўнікаў нашай школы, якія ўсімі магчымымі сродкамі імкнуцца змяніць сітуацыю ў лепшы бок.

У рамках папулярызацыі беларускай мовы 15 лістапада вучні 6-х і 7-х класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі Магілёўскі абласны драматычны тэатр і паглядзелі цудоўны спектакль “Скарына”.

Прэм’ера спектакля адбылася ў лістападзе 2016 годзе. Драму пра жыццё і лёс беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны прадставіў рэжысёр Саулюс Варнас паводле п’есы, напісанай у суаўтарстве з беларускім драматургам Мікалаем Рудкоўскім. На сцэне, бы ў густоўным шоу фокусніка, з’яўляюцца дзяўчаты на шарах і веласіпедах, жывыя пітоны, старонкі раскрытай кнігі натуральна пачынаюць гарэць, расліна з’яўляецца з пяску, як трус з цыліндра. Галоўная мэта праекта- расказаць пра духоўны подзвіг цудоўнага чалавека, выдатнага дзеяча беларускай культуры.

Вучні з цікавасцю сачылі за падзеямі на сцэне, якія распавядалі пра некаторыя цікавыя факты асабістага жыцця вядомага беларускага першадрукара. Несумненна, што новыя звесткі дапамогуць вучням пры вывучэнні біяграфіі вядомага асветніка на ўроках беларускай літаратуры.

Спектакль нікога не пакінуў раўнадушным. Дзякуй вам, таленавітыя акцёры, дзякуй рэжысёру за асалоду ад прагледжанага!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна


08.11.2018

Запалім свечку дабрыні…

Святыя дзяды, клічам вас,
Да нас прылятайце,
За стол сядайце!

Вучні 5 “Д” класа добраўсвядомілі, што для беларусаў заўсёды было важна не забывацца пра традыцыі  і цаніць каштоўнасці сям’і і роду. Адапамагло пяцікласнікам у гэтым мерапрыемства “Запалім свечку дабрыні…”, прысвечанае святкаванню ЗмітраўскіхДзядоў. Адбылося яно 8 лістапада, у чарговы “беларускі” чацвер. Творчая групавучняў  падрыхтавала сцэнар, прэзентацыюАсянін (Дзядоў). Натхнёна і шчыра, як і належыць беларусам, рабяты расказваліпра абрад шанавання, рытуальную вячэру ў памяць памерлых родзічаў. Расказваліпра святочныя абрадавыя стравы, якія абавязкова ўключалі ў сябе куццю, клёцкі,бліны, яечню, мяса. На вячэру заклікалі сваякоў, суседзяў, запальвалі свечку ўжыце. Успомнілі ў гэты дзень не толькі сваіх родных і блізкіх, а таксамавыдатных продкаў-беларусаў: Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Яўгенію Янішчыц,Петруся Броўку. З задавальненнем чыталі і слухалі вершы гэтых аўтараў. Прыйшліда высновы: Дзяды – гэта дзень, калі мы не толькі падводзім вынікі пражытагагода, але і задумваемся над сэнсам свайго жыцця.

Настаўнік беларускай мовы Алёхна І.М.


31.10.2018

ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛАЕ, ЦІ ТАЯМНІЦЫ БЕЛАРУСКАЙ ХАТКІ

У чацвер вучні 1 “Д” класа наведаліся ў музей “Беларуская хатка”. Іх сустрэла прыгожая дзяўчына-экскурсавод у нацыянальным адзенні. Дзеці пазнаёміліся з умовамі жыцця сялян XVIII-XX стагоддзяў. У хаце заўсёды быў чырвоны кут, уверсе якога віселі абразы, а ўнізе стаяў стол, які таксама лічыўся святым. Экскурсавод паказала шмат прылад працы, якія ў сучасным свеце ўжо не выкарыстоўваюцца. Гэта вельмі ўразіла дзяцей. Таксама яна паказала тагачасныя прасы. Дзеці здзівіліся, што такімі прыладамі можна гладзіць адзенне. У вучняў выклікала ўсмешку традыцыя вешаць на шыю бярозавы колышак маладому хлопцу, калі ён гатоў быў ажаніцца.

Напрыканцы экскурсіі дзеці гулялі ў беларускія гульні. Падарожжа ў гістарычнае мінулае атрымалася цікавым, пазнавальным і запамінальным.

Настаўніца пачатковых класаў
Жылавачык Алеся Пятроўна


18.10.2018

Конкурс газет “Мовамая дзіўная»

18 кастрычніка прайшоў конкурс газет “Мова мая дзіўная» . Актыўны ўдзел прынялі вучні пятых класаў. Асабліва цікава зрабілі абарону сваіх газет вучні 5-А класа. Яны чыталі вершы па-беларуску, расказвалі, як падбіралі матэрыял для газет. Пераможцам у конкурсе стаў Падрабінкін Антон. Яго газета вылучалася сярод іншых змястоўным матэрыялам і цікавым афармленнем.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Страха Г.І.


08.10.2018

Добрая традыцыя ў школе

Ужо які год запар у нашай школе ў верасні месяцы стартуе першы (школьны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Руская мова» і «Руская літаратура». Удзельнікамі алімпіяды становяцца самыя таленавітыя, матываваныя і самыя лепшыя вучні нашай школы. Падчас рашэння заданняў алімпіяды яны паказваюць свае веды, атрыманыя за перыяд навучання ў школе. Кампетэнтнае журы, ацэньваючы іх работы, вылучае найбольш адукаваных і здольных удзельнікаў. І як вынік – атрыманне дыпломаў I, II і III ступеняў.
Хочацца спадзявацца, што закладзеная і ўсталяваная традыцыя правядзення алімпіяды будзе спрыяць абуджэнню і падтрымцы цікавасці да вывучэння беларускай і рускай мовы і літаратуры, павышэнню ўзроўню ведаў і развіццю таленту асобы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава І.А.


08.10.2018

“Нашых продкаў рукі залатыя…”

“Бабулечка, бабуленька, бабуля, мой дарагі дзядулька, мая мілая, даражэнькая, любімая, залатыя рукі…” Не пералічыць усіх тых цёплых, шчырых, душэўных слоў, якія гучалі 27 верасня 2018 года ў сярэдняй школе №21 з вуснаў вучняў 8-ых класаў, якія з гонарам расказвалі пра сваіх самых блізкіх і родных людзей, пра іх захапленні і любімыя справы, дэманструючы пры гэтым яркія ручнікі, прыгожыя сурвэткі, самаробныя лыжкі і шкатулкі. Так праходзіла мерапрыемства “Нашых продкаў рукі залатыя…”, прымеркаванае да дня беларускай мовы.

Гараўская Т.А.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры


04.10.2018

ВАКОЛ МЯНЕ ДЗІВОСНЫ СВЕТ. ЛЕКАВАЯ АГАРОДНІНА

11 кастрычніка 2018 года ў межах правядзення Дня зносін па-беларуску вучні 2-х класаў на практычным узроўні ўдакладнілі веды пра лекавыя якасці агародніны (цыбуля, часнок).

У мэтах прафілактыкі прастудных захворванняў дзецям былі дадзены рэкамендацыі па мэтанакіраваным ужыванні гэтых раслін. Яны з задавальненнем рабілі “пацеркі” з часнаку. Дзеці паабяцалі ўвечары разам з бацькамі раскласці рэзаныя цыбулю і часнок у сподачкі і расставіць па пакоях, бо гэтыя расліны выдзяляюць рэчывы, якія знішчаюць шкодных для здароўя мікробаў.


21.09.2018

Беларуская хатка

У чацвер дваццатага верасня вучні 1 “Д” класа наведаліся ў музей “Беларуская хатка”. Іх сустрэла прыгожая дзяўчына-экскурсавод у нацыянальным адзенні. Дзеці пазнаёміліся з умовамі жыцця сялян XVIII-XX стагоддзяў. У хаце заўсёды быў чырвоны кут, уверсе якога віселі абразы, а ўнізе стаяў стол, які таксама лічыўся святым. Экскурсавод паказала шмат прылад працы, якія ў сучасным свеце ўжо не выкарыстоўваюцца. Гэта вельмі ўразіла дзяцей. Таксама яна паказала тагачасныя прасы. Дзеці здзівіліся, што такімі прыладамі можна гладзіць адзенне. У вучняў выклікала ўсмешку традыцыя вешаць на шыю бярозавы колышак маладому хлопцу, калі ён гатоў быў ажаніцца.

Напрыканцы экскурсіі дзеці гулялі ў беларускія гульні. Падарожжа ў гістарычнае мінулае атрымалася цікавым, пазнавальным і запамінальным.

Настаўнік пачатковых класаў
Жылавачык А.П.


20.09.2018

Ведаць свае карані

Памяць аб продках – гэта памяць аб усіх тых, дзякуючы каму мы з’явіліся на свет. Гэта наша спадчына. Кожны з нас ведае сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль, рэдка – прабабуль і прадзедаў. І на гэтым інфармацыя аб продках вычэрпваецца. Асноўнай прычынай гэтаму з’яўляецца той факт, што іх ужо няма ў жывых, а нашчадкі не захавалі звесткаў ад сваіх бацькоў, або простае нежаданне займацца падобнымі праблемамі. Так на нашых вачах пачынае губляцца некалі непарыўная сувязь часоў і пакаленняў.

У мінулыя стагоддзі вывучэнню генеалогіі ўдзялялася вялікая ўвага. Веданне свайго роду да сёмага ці адзінаццатага калена было тады звычайнай справай. Ствараліся цэлыя радаводы. У некаторых сем’ях яны захаваліся да сённяшніх дзён і з’яўляюцца па сутнасці гістарычным бясцэнным рарытэтам.

Менавіта па гэтай прычыне сёння, як ніколі, наспела неабходнасць аднаўлення ранейшых традыцый. Таму цэлыя два тыдні былі прысвечаны стварэнню радаводаў, збіранню звестак пра сваіх продкаў. Вучні 6-х класах з цікавасцю ўключыліся ў гэту справу, якая прынесла ім задавальненне. Яны складалі радаводы, прыносілі старыя фотаздымкі, расказвалі цікавыя гісторыі пра сваіх продкаў. Многія з вучняў фактычна “загарэліся” гэтай справай і вырашылі працягваць яе ў гэтым накірунку  і далей. Самыя зацікаўленыя распрацавалі нават цэлыя праекты па вывучэнні сямейнага радаводу.

Трэба адзначыць, што некаторыя бацькі таксама з задавальненнем дапамагалі сваім дзецям  скласці радавод, даследуючы  гісторыю сваёй сям’і. Бо гэта важна — ведаць свае карані, не здраджваць месцу, дзе з’явіўся на свет, дзе вякамі жылі і працавалі твае дзяды і прадзеды. Ведаць, каб перадаць сваім будучым нашчадкам, дзеля захавання нашай роднай спадчыны.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна


14.09.2018

Справа Скарыны працягваецца…

Менавіта гэтымі словамі пачыналіся мерапрыемствы ў вучняў 6”Б”, 8 “Б” класаў з нагоды святкавання Дня беларускага пісьменства. Грамадска-культурная акцыя “Чытаем разам Купалу” 6-7 верасня адкрылася паведамленнем пра гісторыю свята беларускага пісьменства, пра тое, што яно праводзіцца ўжо 25 раз. 6 верасня шасцікласнікі расказвалі, што пачыналася ўсё ў 1994 годзе на радзіме Францыска Скарыны ў Полацку. Гучалі пранікнёныя словы, прысвечаныя роднай мове, беларускаму пісьменству, славутым дзеячам-асветнікам, пісьменнікам. 7 верасня эстафету перанялі васьмікласнікі. У іх выкананні гучалі творы Купалы: вершы, урыўкі з паэм. Напрыканцы мерапрыемства слухалі песні, аўтарам слоў якіх з’яўляецца Янка Купала. Вынікам плённай працы вучняў стала асалода ад падрыхтоўкі і правядзення цікавых мерапрыемстваў.

Настаўнік бел.мовы Алёхна І.М.


05.09.2018

Прыхінуцца душой да роднага слова

Пачатак верасня ў Беларусі – асаблівы. З ім на нашу зямлю прыходзяць

урачыстасці, прысвечаныя памяці асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, найбольш значных асоб, якія праславіліся не столькі на палях бітваў, дзяржаўнай службе, колькі сваім падзвіжніцтвам на ніве духоўнай. Таму Святу беларускага пісьменства ў гадавым календары – асаблівае месца. Асаблівае месца адводзяць яму і ў нашай школе. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры  імкнуцца да таго, каб дзеці змаглі прыхінуцца душой да роднага слова і ўзгадаць пра слаўныя набыткі нашага пісьменства і кнігадрукавання ад сівой даўніны да цяперашняга часу. Дзеля гэтага падрыхтаваны шэраг мерапрыестваў, прысвечаных Дню беларускай пісьменнасці.

Пяцьсот адзін год прайшоў з таго часу, як выдатнейшы сын беларускай зямлі Францыск Скарына пачаў кнігадрукаванне на роднай мове. Ён, найбольш велічная зорка нашай нацыянальнай культуры, жыў, працаваў у часы эпохі Адраджэння. Славуты палачанін добра разумеў гістарычную ролю друкаванага слова, кнігі. Менавіта гэта  і імкнуцца данесці настаўнікі да сваіх вучняў. Так, 3 верасня 2018 года ў 6 “А” класе прайшоў літаратурны ўрок, прысвечаны асветнікам Беларусі. Вучні змаглі даведацца пра асветнікаў Беларусі, пра іх уклад у развіццё нашай кравіны, некаторыя з іх падрыхтавалі адпаведны матэрыял і выставу пра асветнікаў Беларусі. Урок прайшоў цікава і прынёс задавальненне і настаўніку, і вучням.

Настаўнік беларускай мовы і літатаруры
Адзіянава Ірына Алегаўна


04.09.2018

Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

У Беларусі 2012 год быў аб’яўлены Годам кнігі.

Гісторыя свята

Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.

Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў, Полацк.

У 2015 годзе літаратурнай сталіцай краіны ўпершыню стаў горад Шчучын (Гродзенская вобласць), які перадаў ганаровую эстафету гораду Рагачову (Гомельская вобласць).

У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, стаў старажытны Полацк – родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.

Юбілейны, 25-ы па ліку Дзень беларускага пісьменства прыме горад Іванава Брэсцкай вобласці. Плануецца, што галоўным лейтматывам святочных мерапрыемстваў у 2018 годзе стане тэма «Мая малая радзіма».


09.04.2018

Шмат талентаў у нашым класе

5 красавіка вучні 5 “Е” класа разам са сваім класным кіраўніком Адзіянавай Ірынай Алегаўнай наведалі  канцэрт заслужанага  аматарскага  калектыва  Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай песні “Ярыца” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Абласны  цэнтр творчасці” г.Магілёва.

Творчасць “Ярыцы” прасякнута вялікім жаданнем дарыць людзям прыгажосць і радасць знаёмства з беларускай музычнай культурай. Удзельнікі прадставілі цікавую  мастацкую праграму, у якой удала спалучаецца высокае выканальніцкае майстэрства і сцэнічная культура.

У ансамблі займаецца вучаніца 5 “Е” класа, таленавітая дзяўчынка Краўчанка Сафія. Менавіта яе і прыйшлі падтрымаць аднакласнікі. Усе засталіся ў вялікім захапленні ад канцэрта. Дзякуй табе, Сафія, за вялікую асалоду і разнастайнасць эмоцый, якія мы атрымалі!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна


16.03.2018

Шляхамі нашых продкаў

“Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць..” Памятаючы пра гэтыя радкі і выконваючы свой патрыятычны абавязак, вучні 5-х класаў разам з класнымі кіраўнікаміі Вінцарэвіч А.С. і Адзіянавай І.А. у чарговы раз вырашылі азнаёміцца з прыгожымі куткамі сваёй малой радзімы. Экскурсія па маршруту Магілёў- Копысь-Александрыя-Шклоў-Магілёў абяцала быць цікавай. А яшчэ і тым, што ёсць такія экскурсіі па Беларусі, у цэнтры якіх – асобы, што мяняюць гісторыю. Гісторыя Беларусі была б зусім іншай без Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка. Менавіта выбраны маршрут  уяўляў сабой падарожжа па мясцінах, звязаных з дзяцінствам, юнацтвам і  маладымі гадамі  А.Р.Лукашэнка.

Шмат цікавага даведаліся вучні ў Александыі, дзе рос і вучыўся будучы прэзідэнт. Далей шлях праходзіў да мястэчка Копысь – сапраўднага кутка талентаў і калыскі аж 14 вядомых палітыкаў.   Дом творчасці ў Копысі сапраўды ўразіў вучняў сваімі вырабамі, якіх тут вельмі шмат. Вучні нават сталі ўдзельнікамі  майстар-класаў і самі паспрабавалі зрабіць вырабы з гліны і саломкі.  Адсюль дзеці павезлі дадому  добрыя падарункі.

Уразіў вучняў яшчэ адзін пункт – Трафімава крыніца. Тут і  вады гаючай напіцца можна было, і сфатаграфавацца на памяць.

Пасля гэтага шлях ляжаў з Александрыі да старажытнага горада Шклова. Візітоўка горада — унікальная ратуша 18 стагоддзя. І, канечне ж, цікавасць выклікаў сімвал горада — помнік агурку, размешчаны на цэнтральнай  плошчы. І апошняе, што наведалі вучні, — гісторыка-краязнаўчы музей. Варта адзначыць, што музей сапраўды ўразіў сваімі экспазіцыямі і масштабнасцю.

“Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць..” Цяпер вучні яшчэ больш будуць ведаць пра нашу родную Беларусь.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна


26.02.2018

Вітаем гасцей у нашай школе

26 лютага на базе нашай школы адбыўся гарадскі  семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Тэма  семінара – “ Выхаваўчы патэнцыял вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры” Мэта семінара – разгледзіць асноўныя магчымасці рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных дысцыплін “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” на ўроках і ў пазаўрочны час.

Беларускія народныя песні гучалі ў пачатку семінара, а вучні ў нацыянальных касцюмах шчыра віталі гасцей. Пачаўся семінар выступленнем кіраўніка метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Адзіянавай І.А.  Настаўнікі  і госці семінара  сталі ўдзельнікамі майстар-класа, які правяла Гараўская Таццяна Аляксандраўна, затым наведалі факультатыўныя заняткі, якія правяла Бузук Юлія Сяргееўна.

Спадзяемся, што ўсе засталіся задаволенымі падарункамі ў нацыянальных традыцыях.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна

Па старонках семінара


21.02.2018

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

На працягу апошніх год  кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Свята роднай мовы сёння адзначалі ў нашай школе. У гэты дзень усіх вучняў, бацькоў і  наведвальнікаў школы сустрэлі хлопчыкі і дзяўчынкі з 5 “Е” класа з гучнымі словамі “Мы любім мову! Сёння дзень роднай мовы!” Гэтыя словы гучалі як дэвіз дня.  Іх падмацоўвалі і дзяўчынкі з 5”В” класа , якія раздавалі вучням  невялікія падарункі з нагоды свята: каляндар і словы па беларуску.

Зацікавіла  ўсіх  і акцыя “Далучыся да Беларусі!”, якая сабрала ўсіх разам: і настаўнікаў, і вучняў. Кожны з іх гордасцю за родную Айчыну прымацаваў прыгожую стужку з беларускім арнаментам да сваёй вопраткі. А выстава на другім паверсе школы пад назвай “Край чароўны” сабрала каля сябе мноства вучняў школы, якія з цікавасцю разглядалі цудоўныя малюнкі беларускіх краявідаў.

Свята атрымалася. Дык давайце ж будзем размаўляць па-беларуску! І не толькі 21 лютага, а заўжды!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна


21.02.2018

Не пагарджаць святым сваім мінулым

Не пагарджаць святым сваім мінулым, а
заслужыць яшчэ і вартым быць яго
У. Караткевіч

Калі вы хочаце зазірнуць у гісторыю Беларусі, адчуць самабытнасць культуры нашага народа і ўбачыць, як жылі беларусы ў даўніну, абавязкова пабывайце ў этнаграфічным музеі горада Магілёва.

У рамках папулярызацыі роднай мовы вучні 5 «Е” класа разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Адзінавай Ірынай Алегаўнай наведалі экспазіцыі музея этнаграфіі , дзе прадстаўлены быт, традыцыі і круг гадавых свят сялян Магілёўшчыны, а таксама быт гарадскога насельніцтва Магілёва ў 18-20 стагоддзях. Вучні атрымалі вялікае задавальненне ад наведвання музея этнаграфіі.

Часцей азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка ў хаце з матчынай душою, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна


19.02.2018

Святкуем Масленіцу разам

Гісторыя свята Масленіца сыходзіць сваімі каранямі глыбока ў старажытнасць. Масленіца — славянскае свята, якое дасталосянам у спадчыну ад язычнікаў і таксама захавалася пасля прыняцця хрысціянства. Гэта заўсёды было самае вясёлае і любімае народнае гулянне. Гэта вясёлыя праводзіны зімы, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды. А яшчэ Масленіца- гэта свята бліноў. Свята, якое захапіла сваёй масшабнасцю і папулярнасцю і вучняў ДУА “Сярэдняя школа №21 г.Магілёва”.

У чацвер, 15 лютага, у фае школы разгарнулася сапраўднае свята. Якіх тут толькі бліноў не было! Бліны з шакаладам, з яблычным, сунічным, чарнічным варэннем, бліны з тварагом, з маслам і са смятанай, ажурныя і тоўстыя. Нават настаўнікі і самі вучні былі здзіўлены такой разнастайнасці неад’емнага атрыбута Масленіцы – блінам!

Свята адбылося цікавым і захапляльным. Добра, што ў сярэдняй школе №21 г.Магілёва падтрымліваюць народныя традыціі і вучні, і настаўнікі.

Адзіянава Ірына Алегаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры


07.02.2018

Навучэнцы 7 ”Б” класа знаёміліся са святамі

У чацвер,1 лютага, навучэнцы 7 ”Б” класа знаёміліся са святамі, якія адзначалі нашы продкі. Эпіграфам да мерапрыемства “Як адзначаюць святы на Беларусі” сталі радкі І.В.Казакова:

Каб зразумець сябе сапраўдным чалавекам,
уявiць прыналежнасць да свайго роднага,
беларускага, славянскага, зразумець
сваё месца ў сусвеце, неабходна вывучаць
народныя каштоўнасцi, тое, што
стагоддзямi стваралi, выкарыстоўвалi нашы продкі.

Сямікласнікі расказалі пра традыцыйныя каляндарныя святы беларускага народа: Каляды, Грамніцы, або Стрэчанне, Масленіцу, Вялікдзень, Купалле, Пакровы, якія ўзніклі яшчэ далёка да прыняцця Хрысціянства. Вучні паведамілі, што многія з іх, каб прадоўжыць народныя традыцыі, прымаюць удзел у святах. У час падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства прыйшлі да высновы, наколькі важна і неабходна адраджаць беларускія народныя традыцыі, памятаць і шанаваць тое, што шанавалі нашыя продкі. Цудоўнае, шчырае і пяшчотнае беларускае слова  гучала на фоне беларускай народнай музыкі. Мерапрыемства прайшло па-сапраўднаму шчыра і ўрачыста.

Адзіянава Ірына Алегаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры


02.02.2018

“Спроба пяра”

2 лютага 2018 года адбыўся другі (вочны) тур раённага конкурсу юных паэтаў “Спроба пяра”, на якім было прадстаўлена цэлае сузор’е маладых талентаў у розных узроставых катэгорыях. Вершы закранулі слухачоў шчырай і пранікнёнай любоўю да роднай мовы, прыроды, Радзімы.

Пераможцай першага і другога тура стала вучаніца 5”В” класа Кіслянкова Стэфанія са сваім вершам “Пабывайце летам у лесе”. Членаў журы ўразіла акцёрскае майстэрства выкананння верша, выразнасць маўлення і кампазіцыйная цэласнасць выступлення. Вучаніца атрымала дыплом пераможцы конкурса. Дзякуй, Стэфанія, за цудоўнае выступленне!

Адзіянава Ірына Алегаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры


18.12.2017

Вандроўка ў Сулу

“Зямля між Масквой і Варшавай, таямнічая Беларусь, пра якую так мала яшчэ ведаюць на Захадзе… У песнях яе называюць сінявокай з-за мноства сініх азёраў і рэчак, якія навекі адлюстраваліся ў вачах людзей, што жывуць тут. У легендах яе называюць Белай Руссю — з-за белай, з кужэльнага лёну старажытнай вопраткі жыхароў. А можа, з-за белых буслоў, што так любяць сяліцца ў яе вёсках і мястэчках? “ – гэта радкі з кнігі Вольгі Іпатавай “Паміж Масквой і Варшавай” Сапраўды, колькі нязведаных зямель на Беларусі! Колькі таямніц! Вось таму вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №21 г.Магілёва” вырашылі пазнаць таямніцы беларускіх зямель, зведаць культурную спадчыну народа Беларусі. 15 снежня пяцікласнікі разам са сваёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Адзіянава Ірынай Алегаўнай вырашылі зрабіць вандроўку ў Сулу – першы на Беларусі парк-музей інтэрактыўнай гісторыі, які размешчаны на маляўнічым беразе аднайменнага сульскага возера.

Вучні не толькі захапляліся панскім маёнткам, але і сталі ўдзельнікамі дэтэктыўнай гісторыі «Таямнічая Сула: шляхам пана Снежня», пазнаёміліся з беларускай батлейкай, убачыўшы традыцыйны калядны спектакль. Напрыканцы праграмы ўсіх запрасілі ў незвычайнай прыгажосці шляхетную залу, каб пачаставаць салодкай гарбатай і смачнымі аладкамі. І, канечне, які ж Новы год без падарункаў? Без цукерак — ніяк!

Гэтае падарожжа яшчэ раз дапамагло ўпэўніцца вучням, як неабходна памятаць пра мінулае, пра традыцыі і звычаі нашых продкаў.

Некалі на сустрэчы з падарожнікам нехта агучыў агульнавядомае меркаванне, што «падарожжы вучаць», на што падарожнік адказаў: «не, у падарожжа трэба адпраўляцца адукаваным». Хочацца спадзявацца, што будзе так…

Адзіянава Ірына Алегаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 Вандроўка ў Сулу  Вандроўка ў Сулу Вандроўка ў Сулу Вандроўка ў Сулуhttp://sosh21.mogilev.by/wp-content/uploads/Maya_rodnaya_mova/Photo_(entry)/18-12-17/8.jpg


07.12. 2017

Закончыўся першы (школьны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” , вынікам якога сталі амаль трыццаць  пераможцаў сярод  вучняў 5-8 класаў. Усіх іх віталі на сцэне актавай залы. Кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Адзіянава Ірына Алегаўна павіншавала навучэнцаў, іх настаўнікаў, бацькоў з дасягненнямі і ўручыла дыпломы і падзякі. Але галоўныя перамогі – наперадзе! Ірына Алегаўна пажадала вучням не спыняцца на нялёгкім шляху да перамог, а ісці толькі наперад да новых дасягненняў.

Адзіянава Ірына Алегаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры


07.12.2017

Бывай, восень!

А мы восень праважалі… Вучні другіх класаў  паўдзельнічалі ў мерапрыемстве “Бывай, восень!” у рамках Адзінага моўнага дня – дня беларускай мовы. Цікавыя заданні і конкурсы дазволілі малодшым школьнікам паказаць набытыя веды па беларускай мове і літаратуры, а таксама атрымать асалоду ад роднай мілагучнай беларускай мовы. Вучні праінсцэніравалі верш Ніны Галіноўскай “Журка-журавель”, назвалі ўсе прыкметы восені, расфарбавалі прыгажуню-восень у адпаведныя фарбы.Вось так другакласнікі  развіталіся з восенню да наступнага года.

Настаўнік пачатковых класаў Валуева Ірына Мікалаеўна


05.12.2017

«Зямля запаветная»

30 лістапада ў чарговы раз сямікласнікі шчыра і натхнёна гаварылі па-беларуску, бо сталі натхняльнікамі і ўдзельнікамі віртуальнага падарожжа «Зямля запаветная».Трэба адзначыць, што папярэднічала гэтаму цікаваму мерапрыемству сур’ёзная падрыхтоўка творчай групы 7 «Б» класа на чале з Чмарадковай Вольгай і Хаскі Карынай. Скласці сцэнар, падрыхтаваць відэасуправаджэнне, садзейничаць выразнаму і эмацыянальнаму прагляду дапамагалі Мартынкова Віялета, Радамовіч Данііл, Ільяшэнка Максім, Мажэйка Ульяна. Вучні адкрылі для сябе шмат дасуль невядомага пра сваю краіну, пра асаблівасці яе развіццяі, самыя цікавыя факты і падзеі з жыцця жыхароў кожнай з сямі абласцей нашай рэспублікі. Удзельнікі падарожжа назіралі самыя цікавыя і значныя мясціны роднай Беларусі, непаўторныя куточкі беларускай прыроды. Аповед пра Беларусь – зямлю запаветную — суправаджалі відэакадры, якія ілюстравалі гарады Мінск, Магілёў, Брэст, Гродна, Гомель, Віцебск. Віртуальнае падарожжа атрымалася  цікавым і пазнавальным.

Алёхна І.М., настаўнік беларускай мовы

   


27.11.2017

“Не адзенне – заглядзенне”

У чацвер, 23 лістапада,  навучэнцы  7 “Б” класа прадставілі цікавы праект “Не адзенне – заглядзенне”. Сямікласнікі звярнуліся да спадчыны беларускага народа, расказалі пра разнавіднасці і прызначэнне беларускага нацыянальнага строя, а таксама прадэманстравалі ўжыванне элементаў нацыянальнага касцюма ў сучасных калекцыях беларускага адзення. Яны з гонарам зазначылі, што нацыянальны касцюм – паказчык знешняй свядомасці, які адчыняе перад намі адвечную мудрасць нашых продкаў. Гучала купалаўская “Спадчына” ў выкананні “Песняроў”, гледачы ўбачылі цікавы відэаролік з музея этнаграфіі ў Мінску. З цікавасцю паглядзелі на выступленне харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, удзельнікі якога заўсёды апрануты у святочнае нацыянальнае адзенне.  А, галоўнае, у гэты дзень яшчэ раз усвядомілі, якое прыгожае, мілагучнае і роднае беларускае слова.

Алёхна І.М., настаўнік беларускай мовы


20.11.2017

У родным слове – цэлы свет

16 лістапада 2017 г. прайшло мерапрыемства, прысвечанае дню беларускай мовы: “У родным слове – цэлы свет”.

Карканіца Аляксандр, Папоў Мікіта, Лачова Аліна і Камарова Саф“Не адзенне – заглядзенне”ія, вучні 8 “Д” класса, з задавальненнем прымерылі на сябе ролю настаўніка, правёўшы урок-прэзентацыю з вучнямі 3 “В” класа. Малодшыя школьнікі даведаліся пра самабытнасць беларускага касцюма, пра арнамент, які адлюстраваны на многіх сімвалах Беларусі. Таксама папоўнілі свой слоўнікавы запас назвамі беларускай вопраткі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская С.А.


26.10.2017

«Пароль неўміручасці — родная мова»

26 кастрычніка прайшоў конкурс рэкламы «Пароль неўміручасці — родная мова». Асабліва гэтым конкурсам зацікавіліся вучні 6 «А» класа.
Напярэдадні конкурса вучні разам з настаўнікам Бузук Ю.С. склалі сцэнар, падрыхтавалі шмат лістовак і раздатачнага матэрыялу, каб зацікавіць вучняў малодшых класаў і астатніх гледачоў.
Атрымалася выдотнае мерапрыемства. Дзеці пазнаёміліся з беларускімі сімваламі, успаміналі і частаваліся стравамі нацыянальнай кухні, разам спявалі знакамітыя беларускія песні. Усе атрымалі памятныя падарункі.
Дзецям малодшых класаў усё вельмі спадабалася. Ім захацелася больш углублёна вывучаць беларускую мову, знаёміцца з беларускай культурай, а таксама кожны дзень размаўляць на роднай мове.


19.10.2017

 І душа спявала…

Вучні адзінаццатых класаў рыхтаваліся да канферэнцыі «Спадчына Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча (Якуба Коласа) на працягу цэлага месяца. Былі праведзены сур’ёзныя пошукавыя работы па зборы матэрыялаў. Кожны з удзельнікаў канферэнцыі выбраў адзін накірунак, які зацікавіў вучня.

Работа праводзілася пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Страхі Г.І. Як вынік працы — цікавае і захапляльнае мерапрыемства. Вельмі эмацыянальным было выступленне вучня 11 «Б» класа Афанасьева Вячаслава, а Цімошчанка Ганна сабрала матэрыял пра музей Я.Коласа ў вёсцы Люсіна.

На канферэнцыі панаваў цудоўны настрой. Мы ганарымся нашым славутым класікам літаратуры Якубам Коласам.


14.10.2017

Дзень маці

Я слаўлю мамы светлае імя…
«Я слаўлю мамы светлае імя…» Такімі словамі пачалася раніца 13 кастрычніка ў нашай школе.
Вучні шостых класаў славілі ўсіх тых, хто ад калыскі і па сённяшні дзень клапоціцца пра сваіх дзяцей. Матулі прымалі віншаванні са святам і віншавальныя паштоўкі, падрыхтаваныя напярэдадні школьнікамі.
Пры ўваходзе ў школу гучала музыка. Святочны настрой быў у кожнага.



12.10.2017

Падрыхтоўка да Дня Маці

Дзень Маці — самы светлы восеньскі дзень. Свята адзначаюць 14 кастрычніка. Вучні 6-х класаўразам з настаўнікамі беларускай мовы рыхтуюцца да свята грунтоўна. Яны вырашылі павіншаваць сваіх матуль паштоўкамі, зробленымі сваімі рукамі.


12.10.2017

Куфэрачак сямейнага шчасця

2 кастрычніка ў ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Магілёва» прайшоў вечар-партрэт «Куфэрачак сямейнага шчасця» сярод вучняў 6-х класаў.
Вучні з захапленнем расказвалі аб сваёй сям’і, паказвалі фотаздымкі, відэаролікі, успаміналі самыя шчаслівыя моманты свайго дзяцінства. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі вялікую асалоду ад гэтай вечарыны, а таксама зрабілі вывад, што СЯМ’Я — гэта найвялікшае багацце.


05.10.2017

“Беларусь – мая краіна”

5 кастрычніка ў ДУА “Сярэдняя школа № 21 г.Магілева”  адбылася гульня з вучнямі 6-х класаў “Беларусь – мая краіна”. Цікавае падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі суправаджалася музыкай ансамбля “Песняры”. Вучні разам з настаўніцай успомнілі і дзяржаўны гімн нашай краіны, і славесна малявалі карціну нашай Беларусі, з яе краявідамі; лясамі, азёрамі, рэкамі. Вучні спаборнічалі ў разгадванні крыжаванкі, падарожнічалі ў сучаснае і мінулае нашай краіны.


03.10.2017

Свята варэння ў 5 “Д” і 5 “Е” класах

Галоўным госцем свята стала, вядома ж, варэнне — сімвал хатняга дабрабыту і цяпла.

Варэнне ў гэты дзень “ракой лілося” — малінавае, вішнёвае, яблычнае, клубнічнае, сунічнае, чарнічнае, парэчкавае. Праўда, не было толькі апельсінавага, кабачковага і варэння з дзьмухаўцоў.  Усе з задавальненнем частаваліся гэтым ласункам і запівалі гарачай гарбатай. Да месца тут былі і розныя прысмакі, якія прынеслі вучні. Аднак дзеці не проста спрабавалі смачны дэсерт, а яшчэ ўспаміналі назвы ягад па-беларуску і з задавальненнем расказвалі пра любімае варэнне іх сям’і, дзяліліся рэцэптам прыгатавання. Свята атрымалася на славу! І настрой паднялі сабе, і накармілі ўсіх жадаючых салодкім і духмяным дэсертам — варэннем.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава І.А.


14.09.2017

“Каб любіць Беларусь нашу мілую…”

Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, наша мова. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёраў і лясоў.

Чацвер 14 верасня быў самы сур`ёзны. Вучні паказвалі свае веды  ў  конкурсе “Каб любіць Беларусь нашу мілую…”, дзе  ўсвядомілі і адчулі: наша беларуская мова жывая і сапраўдная. Яшчэ ў гэты дзень быў праведзены карысны перапынак, сутнасць якога вось у чым: дзве каманды атрымлівалі канверты з рознымі па значэнні словамі, а ім трэба было выбраць толькі назвы рэчак і азёр і паказаць іх на карце.  Гэта выклікала вялікую цікавасць у вучняў. Вось такія мерапрыемствы адбываюцца ў нашай школе.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Адзіянава Ірына Алегаўна


04.09.2017

Літаратурны ўрок для вучняў 5-х класаў

“Асветнік Беларусі – Францыск Скарына” –  менавіта пад такой назвай праходзілі  літаратурныя ўрокі для вучняў 5-х класаў з 4 па 8 верасня 2017 года. Прысвечаны яны былі  дню  беларускага пісьменства, які праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

На літаратурных уроках вучні з задавальненнем слухалі паведамленні, прымалі ўдзел у віктарыне і нават самі паспрабавіалі стварыць эмблему гэтага свята.

Гісторыя свята

Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.
Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў.

XXІ Дзень беларускага пісьменства прымаў 7 верасня 2014 года горад Заслаўе(Мінская вобласць).
У 2015 годзе літаратурнай сталіцай краіны ўпершыню стаў горад Шчучын(Гродзенская вобласць), які перадаў ганаровую эстафету гораду Рагачову(Гомельская вобласць).

У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, стаў старажытны Полацк — родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Адзіянава Ірына Алегаўна


28.04.2017

БЕЛАРУСКАЯ МОВА — СІМВАЛ НЕПАЎТОРНАСЦІ І ЎНІКАЛЬНАСЦІ

Беларуская мова- гэта зброя нашага народа, яго падтрымка, яго шчыт і сімвал непаўторнасці і ўнікальнасці. Мова нездарма лічыцца адной з важных адметнасцей вызначэння народа. Без сваёй мовы ні адзін народ не можа самастойна існаваць. Наша родная мова- куфар са скарбамі, з якога можна вечна чэрпаць багацце.

Мова з’яўляецца багаццем усяго народа, але яна — уласнасць кожнага чалавека, і  павінна быць у сэрцы беларуса.

Беларуская мова пачала павялічваць сваю прысутнасць у спорце і рэкламе, а гэта вельмі важна, таму што звычайны беларус  са спортам, а асабліва з рэкламай, у тым ці іншым выглядзе сутыкаецца кожны дзень.

Беларуская мова пачынае асацыяваяцца не толькі са школьнай праграмай, але і са штодзённасцю, яна становіцца натуральнай для ўспрымання. Вядома, сацыяльныя сеткі адыгрываюць вялікую ролю. Там людзі могуць абменьвацца інфармацыяй. Але як зрабіць, каб людзі не толькі размаўлялі на роднай мове, але і думкі каб у кожнага былі менавіта па-беларуску? Гэта справа не аднадзённая, але магчымая. Добрым вынікам з’ўляецца тое, што ўдалося арганізаваць сваю футбольную каманду і правесці некалькі турніраў. Гэтым паказваецца, што мова — гэта не толькі кнігі, але і спорт, і актыўны лад жыцця. Сёння ёсць пастаноўкі спектакляў у дзяржаўных тэатрах Беларусі паводле твораў сучасных і класічных беларускіх аўтараў на роднай мове. Праводзіцца фінансаванне на дзяржаўнай замове музычных праграм, вядучых музычных калектываў і выканаўцаў на вершы беларускамоўных паэтаў. Вельмі добра, што ў нашым горадзе вырашылі кожны чацвер у садках і школах размаўляць з дзецьмі толькі на беларускай мове, мове такой прывабнай і мілагучнай. І дзеткі так захапляюцца ў гэтыя дні, што прыходзяць дамоў і размаўляюць па-беларуску са сваімі бацькамі.

Багацце, мілагучнасць і веліч беларускай мовы — прадмет захаплення многіх айчынных класікаў. Тым больш дзіўна, што нашы сучаснікі недаацэньваюць яе ролю, засмечваюць сваю мову запазычваннямі з іншых моў, навамодным інтэрнет — слэнгам і зняважлівымі словамі. Калі б кожны задумаўся, якую каштоўнасць уяўляе сабой беларуская мова і якімі велізарнымі магчымасцямі для выражэння думак яна валодае, то імкнуўся б спазнаць яе яшчэ глыбей.
Я спадзяюся, што вельмі хутка наша моладзь будзе не толькі ўголас размаўляць на роднай мове, але думаць і марыць по-беларуску.

Падгароднікава Мілана 11 “А” клас, г.Магілёў


13.04.2017

Як ты дорага мне, мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!..

13 красавіка ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году культуры, у ДУА “Сярэдняя школа №21г. Магілёва” адбыўся конкурс выразнага чытання “Гучанне слоў жывых”. Вучні з захапленнем чыталі вершы розных славутых паэтаў зямлі беларускай. Пераможцы былі вызначаны ў некалькіх намінацыях і ўзнагароджаны дыпломамі.

Таксама зусім нядаўна, 30.03.2017 года, на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст” г.Магілёва” быў праведзены конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці “Магілёўскія зорачкі”. Ад нашай установы адукацыі на адборачным этапе ўдзельнічалі 2 вучаніцы ва ўзроставай катэгорыі 14-18 гадоў. Гэта Чэпікава Анастасія з вершам “Маці” М.Танка і Раманоўская Лія з урыўкам з рамана ў вершах “Родныя дзеці ” Н. Гілевіча. Вучні вельмі пранікнёна, эмацыянальна і выразна прачыталі вершы вышэй названых аўтараў і змаглі не згубіцца сярод шматлікіх удзельнікаў конкурсу. Прызам сімпатыі журы, дыпломам 2 ступені  была адзначана вучаніца 11”А” класа Раманоўская Лія. Шчыра віншуем з узнагародай!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Адзіянава Ірына Алегаўна


07.04.2017

ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ГУЛЬНЯ “НАРОДНАЯ ЦАЦКА”

6 красавіка 2017 года ў паралелі 4-х класаў прайшла інтэрактыўная гульня “Народная цацка”. Падчас гульні вучні ўзбагацілі свае веды пра гісторыю ўзнікнення беларускіх народных  цацак, пазнаёміліся з вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Дзяўчынкам было цікава даведацца пра стварэнне цацак з саломы, керамікі, лёну. Яны з задавальненнем уяўлялі сябе гаспадынямі старажытных замкаў, якія рыхтуюцца да сустрэчы знакамітых гасцей.

Хлопчыкам больш даспадобы прыйшліся механічныя драўляныя цацкі “Пільшчыкі”, “Кавалі”. Яны не толькі пагулялі з імі, але і зацікавіліся спосабам прывядзення фігурак у рух.

Нацыянальная цацка – гэта не толькі прадмет, прызначаны для дзіцячых гульняў, але і сродак разумовага, эстэтычнага і фізічнага выхавання дзяцей.

Настаўнік пачатковых класаў Старажэнка І.М.


30.03.2017

Экскурсія ў музей Якуба Коласа

Шмат дзе на Беларусі і за яе межамі давялося пабываць вучням нашай школы, шмат куточкаў беларускай зямлі аб’ездзілі яны разам са сваімі настаўнікамі Гараўскай Таццянай Аляксандраўнай і Адзіянавай Ірынай Алегаўнай. Але на гэты раз экскурсія ў Мінск была запамінальнай…

Непадалёку ад ажыўленага праспекта Незалежнасці, за манументальным гмахам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у ціхім нападворку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, якія шмат бачылі на сваім вяку, стаіць невялікі ўтульны дом, недалёка ад якога і спыніўся аўтобус з дзецьмі. Тут на працягу апошніх гадоў свайго жыцця працаваў Якуб Колас — славуты майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны.

Наведванне музея Якуба Коласа, гэтага асяродка беларускай культуры, дапамагло не толькі бліжэйшаму знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, беларускай літаратурай і мастацтвам, але і духоўнаму ўзвышэнню тых вучняў, якія пабывалі ў гэтым гасцінным Доме, дзе і цяпер жыве дух жыццялюбства, творчасці, пашаны да тых, хто працуе ў галіне мастацкага слова, любіць, шануе вялікі талент песняра.

Адзіянава Ірына Алегаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры


15.03.2017

ТРАДЫЦЫЙНАЕ АДЗЕННЕ БЕЛАРУСАЎ

9 сакавіка 2017 года для вучняў 4-ых класаў супрацоўнікамі Магілёўскага краязнаўчага музея быў праведзены музейны занятак па тэме “Традыцыйнае адзенне беларусаў”. Дзеці змаглі не толькі пазнаёміцца з паўсядзённым, святочным адзеннем, якое насілі нашы продкі 100 гадоў таму, але і даведацца, з якога матэрыялу яно было зроблена. Супрацоўнік музея звярнула ўвагу хлопчыкаў і дзяўчынак на асаблівасці жаночага і мужчынскага касцюмаў. Вучні мелі магчымасць папрактыкавацца ў складанні ўзору для беларускага нацыянальнага касцюма.

Лазюк В.В.,

настаўнік пачатковых класаў


13.03.2017

ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛАЕ,

ЦІ ЯК СВЯТКАВАЛІ “МАСЛЕНІЦУ” НАШЫ ПРОДКІ

Вось і настаў гэты цудоўны тыдзень бліноў, масла, сыру, мёду і вяселля – “Масленіца”! Нашы продкі яе святкавалі аж цэлых 7 дзён! Кожны дзень меў сваю назву і свае традыцыі, але іх аб’ядноўвала адно: кожны дзень елі бліны. Аб гэтым мы вялі размову на класнай гадзіне “Святы і традыцыі нашых продкаў”. У прэзентацыі наша настаўніца Святлана Яўгенаўна так цікава паказала гэта свята, што нам захацелася самім стаць удзельнікамі “Масленіцы”. Дарослыя – бацькі і настаўніца – згадзіліся з нашым пажаданнем і звярнуліся да агенства “Ваяж”.

Серабрыстага колеру аўтобус забраў нас ад школы і павёз у “мінулае” (на самай справе ў в. Любуж). Сустракалі нас  там вядомыя героі: паштальён Печкін і Шарык.

Пагаварылі яны крыху з намі, павадзілі па лесе (Шарык хацеў на паляванне пайсці, але Печкін нагадаў, што дзеці на свята прыехалі) і падвялі да брамы са словамі “Запрашаем у госці”. А вось ключа ні ў кога няма! Мы і словы чароўныя казалі, і словы ветлівыя ўспаміналі, і розныя заклічкі чыталі – не маглі адчыніць!

А ключык знайшлі ў кішэні Міланы. Як ён там апынуўся?.. Увайшлі мы ў двор, а там усё ўпрыгожана рознакаляровымі стужкамі і шарамі, каля сцяны стаіць “Масленіца” і сустракаюць  нас казачныя героі – Вострыкі.

Гуляліся мы з імі аж гадзіны дзве: бегалі, скакалі, песні спявалі, канат перацягвалі.

“Хто перамог?” –спытаеце вы. Мы разам адкажам:”Усе мы!” Свежае паветра, добры настрой, вясёлыя гульні далі кожнаму з нас моцны зарад энергіі на доўгія месяцы.

За конкурсы давалі нам у падарунак шары і чупа-чупсы. Калі мы крышачку стаміліся, запрасілі да стала з блінамі, пячэннем, цукеркамі і гарачай гарбатай. На канец свята засталося самае цікавае — запальванне “Масленіцы”!

Спачатку вынеслі “Масленіцу”, паставілі ўсіх у круг, потым вывучылі словы-заклічкі “Гары – гары ясна, каб не пагасла! Зіма, бывай! Вясна, дзверы адчыняй!” Усе дзеці дасталі тэлефоны і пачалі здымаць, каб паказаць сваім сябрам і бацькам гэты цудоўны момант.

Дадому мы вярталіся вясёлыя і шчаслівыя. Нам удалося на некалькі гадзін вярнуцца ў мінулае і адсвяткаваць “Масленіцу” так, як яе праводзілі нашы продкі. У аўтобусе толькі і размовы было, што каму спадабалася. У выніку можам сказаць, што нам усё спадабалася: і Печкін з Шарыкам (а гэта былі акцёры Тэатра лялек), і гульні, і бліны (шкада, што не так шмат, як хацелася), і падарункі, і само спальванне “Масленіцы”. Словы – заклічкі мы надоўга запомнім, будзем іх паўтараць і  чакаць у госці прыгажуню Вясну.

Вучні 2 “В” класа і настаўніца пачатковых класаў Апідовіч С.Я.


02.03.2017

3 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень пісьменніка

1Святкуецца гэтая дата з 1986 года. Віншуем усіх пісьменнікаў і аматараў літаратуры!

У 1986 годзе падчас кангрэсу Міжнароднага ПЭН-Клуба было вырашана святкаваць гэтую дату. ПЭН-клуб быў заснаваны ў 1921 годзе. Назва арганізацыі складзена з першых літар англійскіх слоў Poets (паэты), Playwrights (драматургі), Essayists (эсэіст, очеркисты), Editors (рэдактары) і Novelists (раманіст). ПЭН-клуб (PEN International) — гэта міжнароднае аб’яднанне пісьменнікаў, якое «выступае ў абарону прынцыпаў свабоды інфармацыі ўнутры кожнай краіны і паміж усімі краінамі. ПЭН-клуб выступае ў абарону свабоды друку і супраць адвольнага ўжывання цэнзуры ў мірны час». Існуе 80 нацыянальных цэнтраў ПЭН-клуба ў 60 краінах свету. Беларускі ПЭН-цэнтр быў створаны ў лістападзе 1989 года, у маі 1990 года Беларускі ПЭН быў прыняты ў Сусветную асацыяцыю пісьменнікаў «Міжнародны ПЭН-клуб» на Сусветным Кангрэсе.

Прапануем некалькі афарызмаў на тэму асобы літаратара і ўласна літаратуры.

Сапраўдныя пісьменнікі — сумленне чалавецтва. Л. Феербах

Народ можа дараваць пісьменнікам многае, але не можа дараваць маўчання ў часы, калі вырашаецца яго лёс. М. Танк

Каб былі задаволеныя твае чытачы, не будзь залішне задаволены сабой. Вальтэр

Пісьменнік, калі ён добра працуе, мімаволі выхоўвае многіх сваіх чытачоў. Э. Хэмінгуэй

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто — і тады пераможаш. Ул. Караткевіч

Дзейсны пісьменнік, каб падтрымліваць сваю рэпутацыю, павінен або абрабляць новае поле, або збіраць багацейшы ўраджай са старога. Ф. Купер

Быць паэтам знача ня толькі любоў зьняволеных землякоў, але й помста сільных ворагаў нашай зямлі і свабоды. Л. Геніюш

Свабоду зробіш не на вуліцы, а ўнутры чалавека, — вось дзе адбываецца самае галоўнае, барацьба дабра са злом, як казаў яшчэ Дастаеўскі. А калі душа пустая, то пабяжыш на вуліцу з сякерай. С. Алексіевіч

Дарогі, якія вядуць да мастацтва, поўныя церняў, але на іх удаецца зрываць і цудоўныя кветкі. Жорж Санд

Самае каштоўнае — у жыцці і ў вершах.М. Цвятаева

Адзіянава Ірына Алегаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры


27.02.2017

«Масленіца з блінамі, а пост з грыбамі»

Адчуваеце водар бліноў у школьных калідорах? Хутчэй бяжыце на першы паверх! Якіх толькі бліноў тут няма! Ажурныя, танюткія, жоўтыя, як сонейка, з тварагом, з шакаладам, з яблыкамі, з варэннем і з рознымі прысмакамі. Іх напяклі самі вучні. Вельмі смачныя бліны, якімі частавалі ўдзельнікаў свята, атрымаліся і ў намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Архіпавай Алены Аляксандраўны і ў настаўніка рускай мовы і літаратуры Бальцэвіч Юліі Мікалаеўны. Шчодрая, шчырая, вясёлая і прыгожая атрымалася Масленіца ў нашай школе.

Паласаваліся блінамі і аладкамі ўсе: настаўнікі, студэнты, бацькі, якія завіталі ў гэты час школу. Святкаванне провадаў зімы было яшчэ і шумным: багата спеваў і карагодаў было тут!

«Масленіца з блінамі, а пост з грыбамі»- так гаворыць народная мудрасць. Няхай стане добрай традыцыяй такое вясёлае свята ў нашай школе!

Адзіянава Ірына Алегаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры


21.02.2017

Дзень роднай мовы ў 21й школе…

Стала ўжо добрай традыцыяй у нас, ДУА “Сярэдняя школа №21 г.Магілёва”, штогод праводзіць тыдні і дэкады, прысвечаныя ўсім прадметам, якія вывучаюцца ў школе. Вось і гэты навучальны год не выключэнне. З 21 лютага па 04 сакавіка ў нашай школе праходзіць дэкада славянскай філалогіі. Напярэдадні дэкады быў распрацаваны план правядзення мерапрыемстваў.

Кожны дзень будзе напоўнены змястоўнымі і цікавымі святамі. Для ўсіх вучняў знойдзецца нешта сваё, тое, што ён запамятае надоўга з гэтай дэкады. Галоўнае, каб вучні ўсвядомілі: наша беларуская мова жывая і сапраўдная. Таму кожны, хто нарадзіўся на гэтай прыгожай гасцінай зямлі, павінен не толькі валодаць ёю дасканала, але і шанаваць, захоўваць.

Пераступаючы школьны парог, дзеці, бацькі і настаўнікі былі ў здзіўленні: па ўсёй школе лілася шчырая і прыемная музыка ў выкананні “Сяброў”. Пад ласкавыя словы “Прыязджайце да нас у Беларусь” і “Сёння ў нашай хаце свята” іх сустракалі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах , уручаючы кожнаму ў якасці падарунка каляндар-2017 з надпісам “21 лютага — дзень роднай мовы”. Незвычайнай у гэты дзень была акцыя “Дакраніся да Беларусі”, дзе на вялікім аркушы паперы вучні на абрысах сваёй далоні пісалі словы-пажаданні роднай мове.

Апагеем святкавання Дня роднай мовы стала дабрачынная ярмарка-кірмаш ласункаў, якія вучня зрабілі самі. Колькі ж талентаў у 21-й!

Фінальным акордам такіх незвычайных падзей стала яшчэ адна – акцыя “Падары кнігу бібліятэцы!” Удзельнікам гэтай акцыі з’явілася дырэктар школы Віктарава Галіна Аляксееўна! Цудоўная кніга стане падарункам для школьнай бібліятэкі!Такую ж цудоўную кнігу падарыла малодшым школьнікам і намеснік дырэктара Суворава Аксана Аляксееўна.

Вось так пачалася Дэкада славянскай філалогіі ў 21-й школе. Наперадзе шмат падзей. Сачыце за навінамі!

Адзіянава Ірына Алегаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры


17.02.2017

Літаратурная сустрэча

Пазітыўны, крэатыўны, светлы і адкрыты — менавіта  так апісала б я чалавека, запрошанага на літаратурную  сустрэчу ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сярэдняя школа № 21 г.Магілёва” Ён вельмі хутка завалодаў аўдыторыяй: жартаваў, распытваў пра школьныя поспехі, дзяліўся вопытам уласнага жыцця, расказваў пра герояў сваіх твораў, чытаў вершы У. Высоцкага ў перакладзе на беларускую мову. Не першы раз пісьменнік трапіў на сустрэчу з вучнямі, якія ўважліва слухалі госця.

Міхась Булавацк і — паэт, педагог-наватар, грамадскі дзеяч, настаўнік вышэйшай катэгорыі, спецыяліст у галіне матэматычнай адукацыі. Ён аўтар двух вучэбных дапаможнікаў для школьнікаў і некалькіх дзясяткаў метадычных артыкулаў для настаўнікаў, кіраўнік праекта “Беларускае пяціборства”, старшыня магілёўскай суполкі Беларускага ПЭН-цэнтра. Вось з такім цудоўным чалавекам пашчасціла сустрэцца  нашым навучэнцам.

Падчас сустрэчы Міхась Булавацкі прэзентаваў свой зборнік перакладаў на беларускую мову твораў Уладзіміра Высоцкага “Уладзімір Высоцкі. Пра жыццё, пра волю, пра сябе…” Зборнік утрымлівае арыгіналы і пераклады на беларускую мову 45 твораў Уладзіміра Высоцкага, савецкага паэта, спевака, акцёра.

Такія мерапрыемствы – гэта заўсёды новыя веды і новыя ўражанні. Безумоўна, спатканне дасць штуршок дзецям да знаёмства з кніжкамі аўтара, прыцягне іх увагу да ўдзелу ў праекце “Беларускае пяціборства”. Сваю ацэнку пачутаму слухачы дадуць у выглядзе вуснага водгуку на сустрэчу на ўроках беларускай літаратуры.

Ірына Адзіянава,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры