Спадчына дзеля будучыні

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Г.Шклярава гасцінна сустрэў вучняў нашай школы, якія прыехалі сюды пазнаць беларускую культуру і традыцыі. Тут можна не толькі ўбачыць, але і дакрануцца да жывой, сапраўднай беларускай традыцыі.

Тут навучаць вас ткацтву, традыцыйнай беларускай культуры. Гэтыя мясціны — «запаведнік» старажытных ікон і цудоўна дэкарыраваных рукапісаў, як старажытных, так і тых, што выйшлі з-пад рук мясцовых майстроў. З вялікім задавальненнем вучні слухалі аповеды экскурсаводаў, рабілі фотаздымкі на памяць, набывалі памятныя сувеніры. Хочацца верыць, што калі-небудзь яны зноў вернуцца сюды, бо гісторыя – гэта не толькі мінулае, гэта і частка будучыні.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Адзіянава І.А.